http://www.ecoom.org Russian    English   Chinese

Книга 3 - Women of Europe

Гэтая кніга – трэцяя ў серыі BIELARUSKI – WOMEN OF EUROPE. Яна ўключае дванаццаць партрэтаў і гісторый цудоўных жанчын, з якімі мяне зводзіў лёс. Трэцяя кніга прысвечана падарожжам.

“Месяцы і дні – падарожнікі вечнасці, і гады, што змяняюцца, -- таксама вандроўнікі...” Гэтак гучаць словы вялікага Мацуа Басе ў перакладзе Веры Маркавай. Вера нарадзілася ў Беларусі, жыла і працавала ў Маскве.
... Алена, Вікторыя, Кацярына, Воля і Віка таксама нарадзіліся ў Беларусі. Зараз Вікторыя жыве ў Парыжы, беларуска Іна і францужанка Сандрын жывуць у  Монтэ-Карла. Кацярына, Алена і Віка – у Мінску. Беларуска Галя жыве ў Дубаі, працуе ў Маскве і Жэневе, вучыцца ў Лондане. Дом  Волі – у Чыкага. Англічанка Вэндзі зараз жыве ў Вашынгтоне, а беларуска Наташа – у Лондане. Аста нарадзілася ў невялікім літоўскім гарадку Іянава, потым пераехала ў Вільню...
 
Хацелася б ведаць, дзе заўтра будзе жыць элегантная Вікторыя?.. Летуценная Кацярына, мілая Вэндзі? Якія новыя гарады і прыгоды чакаюць маіх любімых і артыстычных гераінь у вандроўках па шляху жыцця? Іх новыя гісторыі і партрэты --  чацвёртай будучай кнізе.
 
Алена Адамчык  